Названы пераможцы агульнапольскай Алімпіяды праваслаўных ведаў



Валодзя Місеюк, вучань аднаго з варшаўскіх ліцэяў, стаў пераможцам агульнапольскай Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў. У фінале конкурса на пытанні, звязаныя з тэалогіяй літургіі і гісторыяй хрысціянства, адказвалі 17 вучняў з Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Варшавы і Кошаліна. Канкурсанты характэрызавалі элементы праваслаўнай літургіі і яе гістарычныя змены. Фіналісты муселі ведаць, між іншым, якія адрозненні ў тэалогіі хрысціянскіх літургій, кажа пераможца Валодзя Місеюк:

– Выдатная прыгода. Вельмі рады, што ўзяў удзел. Складаныя пытанні. Трэба было прааналізаваць розныя фрагменты літургіі. Прааналізаваць, як яны выглядаюць у сучасным свеце, зразумець, умець растлумачыць, для чаго што адбываецца падчас еўхарыстыі.

Другім лаўрэатам алімпіяды стаў вучань другога ліцэя ў Беластоку Артур Малеша. Дзякуючы перамозе лаўрэаты маюць адкрытыя дзверы ў некатрыя польскія ВНУ, між іншым, універсітэт у Беластоку, Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве ды Каталіцкі люблінскі ўніверсітэт.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя