Названыя лаўрэаты кінафестывалю ŻubrOFFka



Музыку, створаную да беларуска-расейскага фільма “Яно” ацаніла журы фестывалю кароткаметражнага кіно “ŻubrOFFka 2015”,  які завершыўся ў Беластоку.

Мультфільм рэжысёра Генадзя Бута атрымаў першую ўзнагароду ў катэгорыі музыка.

Najlepsza Muzyka_IT

Лаўрэатам гран-пры стаў фільм “Канец свету” беластачанкі Монікі Паўлючук, якая расказвае пра адзін з вечараў у жыцці горада, калі нібыта меўся адбыцца канец свету.

Grand Prix_Koniec świata

Каментуе сябра журы Павел Хомчык:

— Гэты фільм сапраўды выходзіць далёка нават па-за сваю форму, і нейкія адносіны, якія там пабудаваныя. Сапраўды,як мы і напісалі ў абгрунтаванні, нешта там, у месцы канца свету, рэальна пачынаецца.

Фільм Монікі Паўлючук раней добра ўспрынялі ў Злучаных Штатах. паводле крытыкаў, ён мае шанец трапісць у кароткі спіс намінантаў на Оскара. Сёлетняя ŻubrOFFka прадставіла агулам 250 фільмаў з розных краінаў свету.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток