Названыя лаўрэаты паэтычнага конкурсу “Лаўр бельскі”



У Доме культуры ў Бельску-Падляшскім падвялі вынікі І Конкурсу паэзіі Бельскай зямлі “Лаўр бельскі”. Ён аб’яднаў ўсіх тых, хто цікавіцца паэзіяй і піша вершы. Сярод дарослых першую ўзнагароду ўзяў Веслаў Авэрчук. Такую ж узнагароду сярод моладзі атрымала  Вёлетта Казлоўская.

“Ёсць група зацікаўленых паэзіяй, але – як і паўсюль – тут патрэбен нейкі кіраўнік, гід, лідар,” – кажа старшыня Аб’яднання Паэтаў Бельскай зямлі, ідэястваральнік конкурсу Андрэй Сальнікаў:

– Клубы, таварыствы, каб яны паўставалі, як грыбы пасля дажджу. Гэта наша задача. І трэба пра гэта пісаць і гаварыць. І не ідзе размова пра тое, што гэта мусяць быць толькі польскамоўныя вершы. Няхай будзе шматмоўе. Паэзія інтэгруе найважнейшыя каштоўнасці, паэзія сублімуе іх.

Арганізатары ўручылі таксама спецыяльныя ўзнагароды. Лепшыя вершы кожнага ўдзельніка будуць надрукаваныя ў “Альманаху бельскай паэзіі”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя