Названыя пераможцы Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў
Лукаш Ляўчук з Гайнаўскага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы стаў пераможцам агульнапольскай Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў. У фінале конкурсу на пытанні, звязаныя з тэалогіяй і гісторыяй хрысціянства, адказвалі 12 чалавек з Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі і Сямятыч.
Канкурсанты характарызавалі элементы праваслаўнай параўнальнай тэалогіі. Фіналісты муселі ведаць, якія адрозненні ў тэалогіі хрысціянскіх веравызнанняў, кажа пераможца Лукаш Ляўчук:
– Трэба было параўнаць тры хрысціянскія канфесіі, іхныя дактрыны. Гісторыю падзелаў хрысціянства на спавяданні.
Другім лаўрэатам алімпіяды стала Дарота Марыя Леанкевіч з Беластока.Трэцяе месца ў конкурсе заняла Аляксндра Якімюк з Гайнаўскага белліцэя. Дзякуючы перамозе лаўрэаты маюць адкрытыя дзверы ў некатрыя польскія ВНУ, між іншым Універсітэт у Беластоку, Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве ды Каталіцкі люблінскі ўніверсітэт.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара