Названыя пераможцы літаратурнага конкурсу „Дэбют”
У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”. Конкурс прайшоў 22-і раз.
Удзел узялі амаль паўсотні літаратараў-аматараў розных узростаў – ад школьнікаў да пенсіянераў. Пераможцам у першай узроставай групе стала Марта Драздоўская з Міхалова, а ў другой – Дарыюш Жукоўскі.
– Прачытай мне мама яшчэ раз старыя кнігі. Такія сапраўдныя для дзяцей. А я абяцаю быць ветлівым, і не буду цябе турбаваць.
Яўген Вапа, галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва”: Гэта вобраз тых мясцінаў, у якіх жывецца, хай гэта будзе народная творчасць, але яна вельмі важная. І гэта вельмі добрая традыцыя, нам пра тое ішло, каб запусіць такі літаратурны працэс.
– Спадарыня Лукша напісала, што можна дасылаць творы праз “Дэбют”, і я падумала: чаму не.
Юры Плютовіч, прафесар: Колькі ўжо гадоў гэты ўзровень прыстойны. І ў гэтым годзе мы выбралі некалькі цікавых тэкстаў і ўзнагародзілі некалькіх аўтараў.
Творы ўсіх лаўрэатаў конкурсу “Дэбют” будуць друкавацца ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя