Новым прэзідэнтам Гданьску абраная Аляксандра Дулькевіч
***
3 сакавіка ў Гданьску прайшлі выбары новага прэзідэнта гораду. Гэтыя выбары былі пазатэрміновымі ў звязку з трагічнай гібеллю ранейшага прэзідэнта гораду Паўла Адамовіча. Ён быў забіты 13 студзеня гэтага года. Павел Адамовіч больш дваццаці гадоў кіраваў Гданьскам.
Балатаваліся толькі тры прэтэндэнты – Аляксандра Дулькевіч, якая выконвала абавязкі прэзідэнта пасля гібелі Адамовіча, а таксама яшчэ два кандыдаты – рэжысёр-дакументаліст Гжэгаш Браўн і бізнесовец Марэк Скіба.
Папярэднія вынікі паказваюць, што Аляксандра Дулькевіч, былая намесніца Адамовіча, перамагла ўжо ў першым туры. За яе прагаласавала ажно 84% выбарцаў.
Крыху больш 12 адсоткаў набраў Гжэгаш Браўн, каля 5% у Марэка Скібы.
Беларускае Радыё Рацыя
