Некалькі польскіх касцёлаў пачалі праводзіць службы на беларускай мове
Некалькі польскіх касцёлаў пачалі ладзіць службы на беларускай мове.
Гэта стала вынікам сустрэчы лідара дэмсіл Святланы Ціханоўскай з кіраўніком польскага касцёла кардыналам Казімежам Нычам, паведамляе яе дарадца Франак Вячорка. Падчас сустрэчы святар запэўніў, што падтрымае беларускія службы для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
„І мы ўжо бачым першыя вынікі. У некаторых касцёлах беларусы ўжо атрымалі магчымасць маліцца па-беларуску”, — напісаў Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя