Некалькі сотняў беларусаў Вільні прыйшлі да консульства Беларусі ў Літве
Некалькі сотняў беларусаў Вільні прыйшлі да консульства Беларусі ў Літве і запатрабавалі даць ім прагаласаваць (нягледзячы на тое, што на гэтым рэферэндуме ўчасткі для галасавання за мяжой беларусам не прадугледжаны). На браму консульства вывесілі плакат са словамі “Посольство хунты”.

Актыўна гучалі антываенныя лозунгі:
– Мы хочам, каб яны бюлетэні вынеслі і нам сказалі, што адбываецца ў краіне. Таму што, мы ведаем адно, а яны там пляшуць і на горналыжных курортах на лыжах катаюцца. Чаму яны ўдзельнічаюць у вайне супраць нашых людзей ва Украіне.
Адзін з удзельнікаў акцыі стаяў на дзяржаўным чырвона-зялёным сцягу:
– Я не лічу гэта дзяржаўным сімвалам. Дзяржава павінна быць для народа. А гэта – фашысцкі знак, гэта не сцяг. Наш сцяг – бел-чырвона-белы.

Не дачакаўшыся адказу, пратэстоўцы ад беларускага консульства ў Літве рушылі на беларускую амбасаду ў Літве. Там нехта трапіў на яе тэрыторыю, зламаў флагшток, выкінуў чырвона-зялёны сцяг і на яго месца павесіў бел-чырвона-белы і ўкраінскі сцягі.




Беларускае Радыё Рацыя
