Некралогі беластоцкіх беларускіх дзеячаў
Некралог – гэта артыкул, які паведамляе пра смерць чалавека, звычайна з апісаннем яго жыцця. Дзякуючы некралогам захаваліся малавядомыя факты з жыцця ды дзейнасці беларускіх дзеячаў.
Сяргей Богуш (1907 – 24.03.1942) — заходнебеларускі грамадска-культурны і палітычны дзеяч („Новая дарога” №2, 1942 г.)
Мікалай Самоцік (06.05.1921 — 17.09.1983) — настаўнік, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства („Беларускі каляндар” 1985 г.)
Юрый Геніюш (21.10.1935 – 20.11.1985) — беларускі пісьменнік. Артыкул Сакрата Яновіча памяці Юркі Геніюша „Яго няма ў жывых” („Ніва”, 15 снежня, 1985 г.)
Віктар Рудчык (8.03.1934 – 5.01.1989) – журналіст тыднёвіка беларусаў Польшчы „Ніва” („Ніва” №3, 1989 г.)
Кастусь Сідаровіч — (14.09.1906 — 29.05.1990) — беларускі грамадска-культурны дзеяч („Ніва” №31, Беласток, 1990 г.)
Піліп Кізевіч (1898 — 1985) — беларускі грамадcка-палітычны дзеяч („Ніва” №7, 1985 г.)
Мікалай Гайдук (1933 — 1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог („Ніва” №38, 1998 г.)
Вінцук Склубоўскі (31.07.1911 – 02.05.2002) – дзеяч Беларускага грамадска-культурнага таварыства, юрыст і пісьменнік („Ніва” №20, 2002 г.)
Васіль Юравец (1904 — 1980) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, адзін са стваральнікаў ТБШ на Беласточчыне („Ніва” №38, 2014 г.)
Міхась Шаховіч (1953 – 2000) — беларускі паэт („Ніва” №25, 2000 г.)
Васіль Петручук (1926 -2019) – беларускі пісьменнік („Ніва” №5, 2019 г.)
Беларускае Радыё Рацыя