Нелегальныя мігранты становяцца больш агрэсіўнымі
16 гадоў таму
20 жніўня, каб спыніць парушальніка, давялося страляць у паветра. Кіраўнік Латышскай памежнай аховы Гунтыс Пуятс распавёў, што замежнікам дапамагаюць беларускія службоўцы.
Яны суправаджаюць мігрантаў і псуюць памежную інфраструктуру. Пуятс не выключыў правакацый, калі на беларускім баку ў пэўным месцы збяруць групу грамадзян, да некалькіх соцень, каб учыніць парушэнне на адным адцінку граніцы.
За мінулыя суткі ў Літву з Беларусі спрабавалі трапіць два мігранты, у Польшчу – 85.