Нелегальныя цыгарэты на рынку і ў пасылках



Падчас аперацый на адным з беластоцкіх рынкаў і ў выніку праверкі кур’ерскіх пасылак супрацоўнікі КАС з Беластока перахапілі амаль 3600 пачкаў нелегальных цыгарэт. Арыенціровачны рыначны кошт тавару складае 50 тысяч злотых.

На адным з беластоцкіх рынкаў супрацоўнікі КАС Падляшскай мытнай і падатковай інспекцыі правялі агляд стэнда, які належаў 66-гадоваму мужчыну. Аказалася, што пад адзеннем, выстаўленым на продаж, а таксама ў задняй частцы стэнда, яго ўладальнік захоўвае кантрабандныя цыгарэты – усяго больш за 150 пачкаў. Яшчэ больш за 1030 пачкаў беларускіх цыгарэт, падрыхтаваных для далейшага распаўсюду, выяўлены падчас ператрусу.

Незаконныя цыгарэты былі таксама перахоплены супрацоўнікамі КАС падчас праверкі, якая праводзілася ў беластоцкім аддзяленні адной з кур’ерскіх кампаній. У пяці пасылках, падрыхтаваных атрымальнікам у Вялікабрытанію, знаходзілася ў агульнай складанасці каля 2400 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Супрацоўнікі КАС па згаданых фактах пачалі крымінальныя справы.

podlaskie.kas.gov.pl