Нелегальныя цыгарэты ў кабіне грузавіка



Амаль 2 тысячы пачкаў цыгарэт хацеў пераправіць у Польшчу кіроўца расейскага грузавіка. Кантрабанда, схаваная ў кабіне машыны, была знойдзена афіцэрамі мытна-падатковай службы памежнага пераходу Баброўнікі.

Падчас агляду кабіны грузавога аўтамабіля аказалася, што кіроўца (35-гадовы грамадзянін Беларусі) схаваў у ёй 2 тысячы пачак беларускіх цыгарэт, арыентыровачнай рынкавай вартасцю больш за 25 тыс. злотых.

Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа, грузавік і кантрабандныя цыгарэты канфіскаваныя. Акрамя страты нелегальнага тавару, беларуса чакае вялікі штраф.

podlaskie.kas.gov.pl

Фота podlaskie.kas.gov.pl