Нелегальныя цыгарэты ў падлозе грузавіка



Амаль 1000 пачкаў кантрабандных цыгарэт былі затрыманыя супрацоўнікамі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (КАS) на аўтамабільным памежным пераходзе ў Кузніцы.

Незаконныя тавары былі схаваныя ў падлозе грузавіка, які прыбыў у Польшчу з Беларусі.

Супрацоўнікі КАS пагранічнага пераходу ў Кузніцы зрабілі рэнтген і старанна агледзелі грузавік, якім кіраваў 34-гадовы грамадзянін Беларусі. Пры аглядзе грузавіка высветлілася, што ў падлозе трэйлера схавана амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Незаконныя тавары трапілі на склад Дарожнай мытні ў Кузніцы. Кіроўца грузавіка прызнаўся ў кантрабандзе. Яго аштрафавалі на 15 тысяч злотых.

podlaskie.kas.gov.pl

Фота: podlaskie.kas.gov.pl