Незаконны тытунь у кур’ерскіх пасылках
У выніку апошніх праверак кур’ерскіх пасылак супрацоўнікі Краёвай падатковай адміністрацыі з Беластока канфіскавалі 50,5 кг незаконнага тытуню.
Паводле дэкларацый на пасылкі, у іх павінны былі быць прамысловыя тавары і тавары для рыбалоўства.
Адрасантам пасылак пагражаюць штрафы.
З пачатку года супрацоўнікі Краёвай падатковай адміністрацыі з Беластока падчас праверак кур’ерскіх і паштовых пасылак канфіскавалі 165,5 кг незаконнага тытуню.