Незаконныя цыгарэты ў мяшках з драўнінным вугалем



Супрацоўнікі памежнай службы і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з памежнага пераходу ў Баброўніках (Падляшскае ваяводства) прадухілілі кантрабанду 17 500 пачкаў цыгарэт.

Для дэталёвага кантролю адабралі беларускую фуру, якая перавозіла мяхі з драўнінным вугалем для грылю ў Польшчу. Пры праверцы грузаў было выяўлена, што акрамя заяўленых тавараў, у некаторых мяшках схаваныя цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі.

Выгрузка, праверка ўсіх мяшкоў і дакладны падлік цыгарэт занялі цэлы дзень. У агульнай складанасці супрацоўнікі памежнай службы і КАS знайшлі 17,5 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт, рыначны кошт якіх складае амаль 250 000 злотых.

У дачыненні да 25-гадовага беларускага кіроўцы грузавога аўтамабіля пачата фінансавая крымінальная справа. Цяпер мужчына адкажа ў судзе за кантрабанду.

podlaskie.kas.gov.pl