Незвычайная галерэя фатаграфіі працуе ў Беластоку
Адзіная такая галерэя ў гэтай частцы Польшчы. Так пра Оперную фотагалерэю гаворыць яе куратар Марцін Гэлер. Яе незвычайнасць у тым, што яна прадугледжана толькі і выключна для фотаздымкаў. Гэта прастора ў фае Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку, дзе акурат адкрылася чарговая выстава. Аматарам фатаграфіі тут прапануюць здымкі знакамітага фатографа Тадэвуша Ролькэ пад загалоўкам “Масква” — кажа Марцін Гэлер:
— У нашых планах працы гэтай галерэі, якая зрэшты карыстаецца вялікай папулярнасцю — паказваць вядомыя прозвішчы, але ў крыху нішавым кірунку: мы пачалі з Гардвіга, потым быў Дорыс, а потым Войцех Плевіньскі, а цяпер наш выбар паў на Тадэвуша Ролькэ — і гэта надзвычайная асалода калі ты сустракаешся з гісторыяй фатаграфіі і нават можна пагаварыць з асобай, якая дагэтуль была нібы на недасяжным п’едэстале.
І пабачыць новы твар такога вядомага фатографа, як напрыклад Тадэвуша Ролькэ. Здымкі з серыі «Масква» у выглядзе цэлага цыклу, да гэтага часу не былі нідзе прэзентаваныя — гаворыць аўтар:
— Мне самому ніколі не прыходзіла ў галаву, каб выдзеліць гэта з майго архіву і паказаць. Некаторыя здымкі дзесьці там публікаваліся, але ніколі не такім складзе і не ў гэтай колькасці і выйшла, што гэта цяпер вельмі цікава для маладых людзей.
Выставу «Масква» можна паглядзець у Опернай галерэі фатаграфіі ў Беластоку да 19-га чэрвеня.
[Not a valid template]
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток