„Ніхто Лукашэнку ўсур’ёз не ўспрымае”
Ніхто ва Украіне не верыць у тое, што ў крытычнай сітуацыі Лукашэнка можа скарыстацца ядзернай зброяй.
Усё гэта – спроба інфармацыйнага ціску, які не спыніць контрнаступ, – адзначыў беларус Мікіта Пастухоў, які ў час вайны жыве на ўкраінскай тэрыторыі:
– Усе разумеюць, што Лукашэнка – гэта клоўн. У яго яшчэ няма гэтай зброі, а ён ужо пачынае пагражаць. Ёcць такое меркаванне, што гэта проста фарс і цырк. Усе разумеюць, што Лукашэнку нядоўга засталося, а што пасля будзе з гэтай зброяй – незразумела. Таму магчыма, што гэта проста нейкі палітычны ход. Ніхто Лукашэнку ўсур’ёз не ўспрымае. Тое, што ён рэальна можа камусьці пагражаць, ніхто ў гэта не верыць, прынамсі з майго атачэння.
Беларус Мікіта Пастухоў дадаў, што ніякія заявы ўладаў Беларусі да канца ва Украіне не ўспрымаюцца сур’ёзна. Паколькі верагодна ўлада знаходзіцца не ў руках беларускіх кіраўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя