“Ніва” аб’яўляе XХІ Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы „Дэбют»
Аб’яўлены прыём твораў на літаратурны конкурс “Дэбют”, арганізаваны рэдакцыяй тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і Беларускім саюзам у Польшчы.
У конкурсе будуць разглядацца працы грамадзян Польшчы на беларускай мове. Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых групах: дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій, ды астатанія ўдзельнікі (выключна аўтары, якія не з’яўляюцца членамі літаратурных творчых саюзаў).
На конкурс трэба дасылаць творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся і не ўзнагароджваліся на іншых конкурсах. Правілы конкурсу як заўсёды на старонках тыднёвіка, а таксама у сацыяльных сетках. Тэрмін прыёма конкурсных прац мінае 31 кастрычніка 2018 г. Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены ў снежні 2018 г.
Свае конкурсныя працы можна дасылаць у рэдакцыю “Нівы” на е-mail: [email protected].
Беларускае Радыё Рацыя