„Ніва” ладзіць чарговыя „Сустрэчы Зоркі”



У нядзелю пачынаецца летнік „Сустрэчы Зоркі”. Гэта майстар-класы для юных журналістаў, якія спрабуюць свае творчыя сілы ў адмысловым раздзеле для моладзі тыднёвіка „Ніва”.

Архіўнае фота

Хоць летнік і адбываецца ўжо ХХХІ раз, кожны з іх адметны, кажа арганізатарка ды ініцыятарка „Сустрэч Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская:

– Заўсёды стараемся зрабіць так, каб не паўтарацца. Гэта добрая нагода, каб даведацца пра тое, чым цікавіцца моладзь. Знаходзячыся штодзённа ў рэдакцыі пра гэта не даведаешся, прасцей за ўсё гэта вызначыць падчас сумеснай працы.

Сустрэчы ладзяцца з 1995 г. “Зорка” з’яўляецца дадаткам да тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, скіраваным на дзяцей і моладзь. Сёлета „Сустрэчы Зоркі” пройдуць 18-22 чэрвеня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя