„Ніву” можна ўжо купляць у Інтэрнэце



Шаноўнае Спадарства,

Вельмі мне прыемна паінфармаваць, што Праграмная рада тыднёвіка „Ніва” завяршае праект стварэння магчымасці продажы нашай газеты ў ан-лайн сферы. Спадзяемся на Вашую рэгістрацыю e-niva.org, набыванне і прэнумерату працы „ніўскіх” журналістаў і супрацоўнікаў. Просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках і сярод сяброў беларускай справы. Дзякую. Вельмі просім зарэгістравацца да 29 лістапада 2020 года. Рэгістрацыя бясплатная.

З павагай, Яўген Вапа, галоўны рэдактар „Нівы”

 

„Ніва» гэта штотыднёвы беларускамоўны часопіс беларускай меншасці ў Польшчы з больш чым 60-гадовай традыцыяй. З-за перашкод у традыцыйным размеркаванні, выкліканых, між іншым, закрыццём гандлёвых кропак і павелічэннем папулярнасці электронных форм прэс-рэлізаў, «Ніва» таксама развіваецца ў Інтэрнэт-сферы. Электроннае выданне штотыднёвіка цяпер можна набыць праз Інтэрнэт. Дастаткова зайсці на сайт: e-niva.org і зарэгістравацца. Пасля завяршэння працэсу Вы можаце набыць бягучы выпуск, а таксама архіўныя нумары. Прапанова таксама ўключае падпіску. Заахвочваем вас да рэгістрацыі і пакупкі. Такім чынам Вы падтрымліваеце беларускую прэсу і яе развіццё.

Стварэнне праекту было магчымае дзякуючы Нацыянальнаму Інстытуту Свабоды ў Варшаве.

 

Szanowni Państwo,

Z przyjemnością mogę poinformować, że Rada Programowa Tygodnika „Niwa” stworzyła możliwość zakupu gazety online i jej prenumeraty. Mamy nadzieję, że zarejestrujecie się na stronie e-niva.org i poznacie pracę naszych dziennikarzy. Prosimy o rozpowszechnianie tej informacji w mediach społecznościowych, wśród ludzi wspierających działalność „Niwy” i całej białoruskiej mniejszości w Polsce. Bardzo prosimy o zarejestrowanie się do 29 listopada 2020 roku. Rejestracja jest bezpłatna.

Z poważaniem, Eugeniusz Wappa, redaktor naczelny „Niwy”

 

„Niwa” to białoruskojęzyczny tygodnik mniejszości białoruskiej w Polsce z ponad 60-letnią tradycją. Z uwagi na przeszkody w tradycyjnej dystrybucji, spowodowane m.in. zamykaniem punktów sprzedaży, a także zwiększającą się popularnością elektronicznych form wydań prasowych, „Niwa” rozwija się również w sferze on-line. E-wydanie tygodnika można obecnie kupić przez Internet. Wystarczy wejść na stronę: e-niva.org i dokonać rejestracji. Po ukończeniu procesu można kupić numer aktualny, jak i numery archiwalne. W ofercie jest również prenumerata. Zachęcamy do rejestracji i zakupów. Tym samym wspieracie Państwo białoruską prasę i jej rozwój.

Realizacja projektu była możliwa dzięki Narodowemu Instytutu Wolności w Warszawie. Zadanie finansowane ze środków otrzymanych z NIW – CRSO w ramach Programu Rozwoju Organizacji Obywatelskich na lata 2018-2030

 

Dear All,

I am pleased to inform that the weekly newspaper “Niva” created a possibility to buy their releases online. We hope for you registering on special site e-niva.org and learn about the work of our journalists. Please share this information in social media and with people who support the activity of “Niva” as well as the the Belarusian minority in Poland. We are kindly asking you to register until 29th November 2020.

Eugeniusz Wappa, chief editor of “Niva”

 

“Niva” is a weekly newspaper in Belarusian language published by and for the Belarusian minority in Poland. The newspaper was founded in 1956. Due to the obstacles in traditional distribution, caused, among others, by closings of sales points, as well as the increasing popularity of electronic forms of press, “Niva” is expanding in the online zone. Online edition of the newspaper is now available to buy here: e-niva.org. Only thing you must do is registering and then choosing between current edition, newspaper archive and subscription. We encourage you to free register and buy “Niva”. It is the way to support Belarusian press and its development.

Creating the project was possible thanks to Narodowy Instytut Wolności in Warsaw.

* * *

У студыі беларускага Радыё Рацыя Міхась Андрасюк пагутарыў з галоўным рэдактарам штотыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” Яўгенам Вапам.

РР: Паразмаўляем, канешне, пра “Ніву”. Бо “Ніве” неўзабаве споўніцца 65 гадоў. І да гэтага юбілею штотыднёвік атрымае нешта новае, тое, чаго да гэтай пары не было. Што было? Папяровае выданне. А будзе?

Яўген Вапа: А будзе менавіта магчымасць набываць “Ніву” ў сферы анлайн. Тое, што сёння адбываецца ў свеце, робіць неабходнасцю – продаж “Нівы” анлайн. Гэта справа, пра якую мы гаварылі як сябры праграмнай рады тыднёвіка “Ніва”, пра гэта гадамі гаварылася. На жаль, цягам апошніх гадоў не было ахвотных каб дапамагчы развіваць “Ніву”. Наадварот, мы мелі сітуацыю, калі сродкі на фінансаванне з году з год абмяжоўваюцца. І гэта ёсць праблема.

РР: Тое, што ў “Нівы” заўсёды былі нейкія фінансавыя праблемы справа не новая, але гэты новы варыянт “Нівы” патрабуе таксама новых сродкаў. Адкуль яны ўзяліся?

Яўген Вапа: У канцы мінулага года, у канцы кастрычніка, удалося нам пераканаць, перадусім тым, хто пісаў гэты праект, тут мушу падзякаваць спадару Марціну Рэмбачу, які на грамадскіх пачатках разам з “Нівай” напісаў праект, які спалучае дзве рэчы – першае, стварэнне платформы для продажу “Нівы” у электронным варыянце, і другую, гэта справа альбому “Нівы”, які пакажа мастацкую фатаграфію ў “Ніве”. Але застаемся пры сваім галоўным – пры “Ніве”. Наш праект быў адобраны праз Нацыянальны інстытут Свабоды ў Варшаве. Гэта новая ўстанова, якая між іншым падтрымлівае сродкі на развіццё грамадзянскіх арганізацыяў. Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”, яна маленькая як арганізацыя, але робіць вялікую справу, бо гэта ж выдаваць газету нацыянальнай меншасці звыш 60 гадоў – гэта ёсць небывалае. І мы атрымалі адтуль грант на рэалізацыю цягам года. І вось на канец лістапада завяршылі працу. І мы мае ўжо ў Інтэрнэце прадукт, які змешчаны на старонцы https://e-niva.org, дзе можна набываць “Ніву” па ўсім свеце ў варыянце пдф. Плануем з часам зрабіць партал “Нівы”. І важна, каб чытачы, якія раз’ехаліся па ўсёй Польшчы і па ўсім свеце, каб яны проста бралі падпіску “Нівы”. Можна падпісацца на “Ніву”, вельмі простая сістэма. Афармляеш і атрымліваеш штотыдзень “Ніву” у пдф. Я звяртаюся з просьбай, каб людзі, якія карыстаюцца Інтэрнэтам, каб зрабілі такія падарункі сваім бацькам, дзядулям, якія карыстаюцца Інтэрнэтам, каб зрабілі для іх падпіску. Бо каронавірус, гэта адна праблема, людзі баяцца выходзіць на вуліцу. І другое, у маштабах Польшчы пала агульнапольская сетка продажу ў кіёках “Рух”. Нашыя месцы, дзе мы прадавалі “Ніву” – гэта Гайнаўка, Бельск, Беласток, цяпер мы не можам туды дасылаць газету, бо фізічна няма кіёскаў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя