Ноч музеяў у Беластоку: выставы, вернісажы, мастацкія мерапрыемствы
У гэтым годзе беластоцкая Ноч музеяў пройдзе 18 траўня – у бліжэйшую суботу.
Гарадскія асяродкі культуры і іншыя ўстановы падрыхтавалі шматлікія цікавосткі – выставы, майстар-класы, канцэрты, інтэрактыўныя заняткі, экскурсіі з экскурсаводам. Таксама прадугледжаны бясплатны праезд па маршруце музеяў. Кажа прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі:
– Шмат атракцый і цікавостак для асоб ва ўзросце ад 3 да 103 гадоў. Кожны знойдзе нешта для сябе. Мяркуючы па тым, якія былі чэргі ў папярэднія гады, гэтая ініцыятыва сёлета будзе цешыцца вялікай наведвальнасцю. Разлічваем на гэта. Бо гэта якраз тое, што рыхтуем для жыхароў горада. Некаторыя культурніцкія ўстановы спаборнічаюць між сабой, каб зрабіць гэтую ноч яшчэ больш атракцыйнай. Ёсць файная канкурэнцыя паміж гэтымі культурніцкімі пляцоўкамі, таму яны чымсьці новым здзівяць.
У гэтым годзе ў арганізацыі беластоцкай Ночы музеяў прынялі удзел 20 культурных ўстаноў горада.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток