Ноч паэтаў на «Мове Нанова» ў Беластоку
У панядзелак, 31 кастрычніка, у Беластоку адзначаюць Ноч паэтаў на занятку «Мова Нанова».

Дата: 31 кастрычніка
Час: 19.30 (час мясцовы)
Месца: МедыяПорт, Sienkiewicza 44, Беласток
Госці — паэтка Наста Кудасава і фалькларыст, музыкант Яўген Барышнікаў.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў Беларусі. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi.
Гэтую «чорную ноч» згадаюць на сустрэчы і ўшануюць памяць ахвяр тэрору.
Вядучыя — Марыя Грыц і Юлія Міхайлава.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
