Ноч паэтаў у Гданьску
У суботу, 29 кастрычніка, беларусы Гданьска далучаюцца да акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Дата: 29 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры, Elżbietańska 9/10, Гданьск
Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ладзіць літаратурна-тэатральную вечарыну «Маладыя. Прыгожыя. Яркія», прысвечаную памяці закатаваных паэтаў і дзеячоў культуры.
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Сёння мы называем яе «Ноччу паэтаў», бо ў гэтыя дні аддаём пашану памяці нашых творцаў, знішчаных рэжымам.
Уваход вольны!
