Ноч паэтаў у Варшаве



У суботу, 28 кастрычніка, Беларускі Моладзевы Хаб ладзіць імпрэзу, прысвечаную «Ночы (Не)расстраляных паэтаў».

Дата: 28 кастрычніка. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава. 

Вечар адкрые Хор вольных беларусаў.

Таксама выступяць:

Сяргей Будкін, аўтар ідэі і прадзюсар праекта «Нерасстраляныя».

Ігар Станкевіч, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы», дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Віталь Рыжкоў, паэт, перакладчык. 

Таксама будзе адкрыты мікрафон! У вас будзе магчымасць прачытаць вершы расстраляных паэтаў. Арганізатары раздрукуюць розныя вершы, каб было прасцей і зручней. Проста падыміце руку, і вам будзе прадстаўлены мікрафон.

Прыходзьце, каб разам запаліць святло памяці гэтым вечарам.

 Уваход вольны.

Арганізатары