Ноч растраляных паэтаў



У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў вязніцы НКУС у Менску расстралялі больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты – дзеячоў культуры, мастацтва і навукі.

Пасля адкрыцця месца масовага забойства ў Курапатах у 1988 годзе штогод 29 кастрычніка там адбываецца „Ноч растраляных паэтаў” з чытаннем вершаў і запаленнем памінальных знічоў па бязвінна забітым.
Нажаль, аналогія паміж 1937 і 2021 відавочна. Гісторыя не церпіць нявывучаных урокаў.

Запрашаем усіх жадаючых на мерапрыемства, дзе можна будзе паслхаць вершы беларускіх паэтаў таго часу, а таксама сучасные творы, прысвечаныя гэтым падзеям. 

29 кастрычніка а 18:00. Беласток, вул. Электрычна 9.

Асоба да кантакту: Ян Абадоўскі тел. 784 998 959