Ноч растраляных паэтаў у Вільні
На ночы растраляных паэтаў у Вільні выступіла спецпасланніца Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джулі Фішэр. Яе словы пераклаў Франак Вячорка:
„Для мяне вялікі гонар разам з вамі ўшанаваць памяць ахвяраў 37 года. Гэта ахвяры, якія не баяліся гаварыць праўду, і яны сталі ахвярамі тых, хто баіцца праўды. Таксама выказваю спачуванні ўсім тым ахвярам, якія ад 37 году да сённяшняга дня таксама з’явіліся ў вашай краіне. Справядліваць і законнасцб будзе ўзноўлена”.
Таксама сярод выступоўцаў — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, доктарка філасофскіх навук Таццяна Шцытцова, прадстаўнік Фонда медычнай салідарнасці Андрэй Ткачоў, прадстаўнік Беларускай рады культуры Аляксандр Чахоўскі, дырэктарка Віленскага беларускага музея імя Луцкевіча Людвіка Кардзіс. Мясцовая віленская паэтка Ванда Марцінш душ Рэйш узгадала, што раней у Вільні беларусаў было няшмат, але цяпер усё змянілася.
-
-
-
-
-
-
-
rpt -
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
А даследчыца праблем сацыяльнай спадчыны ў Літве Раса Чэпайтэнэ нагадала, што ноч праходзіць каля былога Палаца НКУС, дзе катавалі барацьбітаў антысавецкага падполля:
„Ахвяры і героі вельмі ўзаемазвязаны паміж сабой. Гэтыя паняцці тычацца не толькі людзей, якія зведалі гэта ўсё на сабе некалі ў мінулыя дзесяцігоддзі ці стагоддзі. Але таксама гэта тычыцца напрамую і вас сёння, паколькі вы сёння адчуваеце гэтыя мукі. Вы сёння стаіце пад вашымі сцягамі, хаця гэтыя сцягі забароненыя, і за іх нашэнне вы падвяргаецеся рэпрэсіям”.
У межах Ночы віленскія студэнты прачыталі вершы растраляных паэтаў. А на плоце Музея акупацыі і змагання за свабоду цяпер размешчаны фотавыявы ахвяр тагачасных падзей.
Беларускае Радыё Рацыя