Новая асацыяцыя беларусаў зарэгістравана ў Варшаве
19 гадоў таму
Гэта асацыяцыя беларускіх ветэранаў у Польшчы.
У яе ўваходзяць былыя жаўнеры палка Каліноўскага. Яны зышлі з палка пасля ранення ці па іншых прычынах, кажа кіраўнік асацыяцыі Павел Марыеўскі:
– Увосень мінулага года мы з хлопцамі, якія звольніліся вырашылі стварыць асацыяцыю беларускіх ветэранаў, каб разам дапамагаць тым, хто вярнуўся змагацца з рознымі праблемамі: рэабілітацыя пасля раненняў, вырашэнне псіхалагічных праблем, сацыялізацыя і дапамога з працаўладкаваннем.
Паводле Паўла, зараз на Bysole адкрыты збор для дапамогі былым каліноўцам. Вялікая просьба ахвяраваць, хто колькі можа, каб падтрымаць былых каліноўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя