«Новая Беларусь» адсвяткуе свой першы Дзень народзінаў 10-дзённым Гастрафэстам у трох краінах
Каманда платформы «Новая Беларусь» з нагоды першага года існавання праекта абвяшчаюць Першы Hastrafest Novaj Biełarusi, які пройдзе з 1 па 10 снежня ў трох краінах і пяці гарадах.

11 беларускіх бараў, кавярняў і рэстаранаў прыгатуюць на новы лад 35 страваў і напояў, якія здаўна былі модныя ў Беларусі.
Кажа адказны за камунікацыю ў праекце «Новая Беларусь» Глеб Германчук:
– 2 снежня для нас вельмі значная дата. Мы з камандай вырашылі зрабіць пэўнае свята для людзей, якія знаходзяцца за мяжой. Таму што мы не можам святкаваць з тымі, хто знаходзіцца ў краіне. Гэта Гастрафэст, мы вырашылі яго зрабіць. Гэта 5 гарадоў: Варшава, Гданьск, Вроцлаў, Тбілісі і Вільня. У гэтых гарадах беларускія бізнэсы, рэстарацыі, пякарні далучыліся да нас, каб зрабіць беларускае нацыянальнае меню з нейкімі адметнасцямі, якія яны прыдумалі.
Сярод сёлетніх дасягненняў платформы «Новая Беларусь» – сварэнне і тэставанне першых інструментаў лічбавага самакіравання, каб беларусы ў замежжы і самой Беларусі ўпершыню паспрабавалі самастойна размяркоўваць свае падаткі.
Поўны спіс удзельнікаў Hastrafest Novaj Biełarusi, іх стравы з гісторыямі, кошты і ўсе важныя навіны можна знайсці у суполцы Hastrafest Novaj Biełarusi, што ў аплікацыі «Новая Беларусь».
Цалкам матэрыял:








Фота „Новая Беларусь».
Беларускае Радыё Рацыя
