«Новая Беларусь» запускае пілотны праект па мясцовым самакіраванні



Платформа «Новая Беларусь» запускае пілотны праект па лічбавым самакіраванні, які базуецца на агульным размеркаванні падаткаў тымі, хто іх сплочвае.

«Нарэшце беларусы і беларускі самі вызначаюць, на што ідуць іхныя падаткі, – паведамляеца на сайце праекту. – Пілот праекту пройдзе ў Польшчы і Літве. Ідэя такая: людзі, што жывуць у гэтых дзьвюх краінах, могуць самі запоўніць падатковую дэкларацыю і фундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць. Гэта прыкладна 20-30 еўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах. Грошы прыйдуць увосень, тады ж будзе прынятае канчатковае рашэнне, куды іх варта накіраваць. За лета пройдзе абмеркаванне фундатарамі і фундатаркамі найбольш істотных напрамкаў для дапамогі».

На платформе «Новая Беларусь» сабраныя фонды і ініцыятывы, якія падтрымліваюць беларусаў і беларусак ва ўсім свеце.

Беларускае Радыё Рацыя