Новы сайт BELPOL: Працуем для бяспекі беларусаў у замежжы і контрдзеяння рэжыму ў Беларусі



Каманда аб’яднання сілавікоў Беларусі BELPOL запусціў ўласны сайт belpol.pro.

Пра мажлівасці для карыстальнікаў і іх бяспекі распавёў прадстаўнік арганізацыі Уладзімір Жыгар:

– Мы доўга займаліся распрацоўкай гэтага сайта, на якім будзем размяшчаць розную інфармацыю, аналітычныя матэрыялы з пазіцыі адкрытасці, тое, што можам паказаць. На сайце ёсць форма зваротнай сувязі, з дапамогай якой людзі могуць з намі звязацца, задаць пытанне і мы дадзім адказ. Мы зможам праводзіць кансультацыі па пэўных пытаннях, зможам людзей арыентаваць, штосьці параіць. Як правіла нам прыходзяць пытанні з просьбай праверыць канкрэтнага чалавека, бо ёсць падазрэнне, што можа супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі.

Па словах Уладзіміра Жыгара, 75% усёй працы каманды аб’яднання сілавікоў Беларусі BELPOL ладзіцца ў закрытым рэжыме. Вынікі такой працы, важныя для беларускай грамадскасці, і будуць прадстаўлены на сайце. Сайт BELPOL створаны пры падтрымцы фонду BYSOL.

Спасылка на сайт: https://belpol.pro/

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя