Новы сезон у беластоцкай мастацкай галерэі Marchand
Беластоцкая галерэя Marchand пачала свой новы выставачны сезон калектыўнай выставы мастакоў чальцоў галерэі. Выстава атрымала назву „Przetwarzenie”. Яе куратарам выступіў мастак Ежы Канстантыновіч.
Пра выставу кажа яе ўдзельнік, беластоцкі мастак украінскага паходжання Тобіяш Кеніа:
– Выстава вельмі маштабная. Яна прадстаўляе трансфармацыю твару і ўсё што звязана з тэмай твару. Кожны мастак прадстаўляе твар так, як на яго думку ён яго бачыць. Тут няма адной інтэрпрэтацыі. Каб зразумець, трэба паразмаўляць з мастаком, або ўявіць сваю інтэрпрэтацыю, ці пазнаёміцца з куратарскім тэкстам. Выстава вельмі файная, яна будзе адкрыта каля двух-трох тыдняў. Сардэчна запрашаю.
Адмыслова да выставы Marchand выдаў каталог з працамі мастакоў чальцоў галерэі.
Беларускае Радыё Рацыя