Новы спектакль на мясцовым дыялекце
Чарговы спектакль на дыялекце беларускай мовы можна будзе паглядзець ужо у гэтым месяцы. Маладая акцёрка і стваральніца тэатра „Чрэва” Яанна Троц рыхтуе манадраму, ная якую яе натхніла жыццё падляшскіх святых – „юродзівых”.
“Ксэня” – так гучыць назва спектаклю, які паўстаў на аснове тэксту Тамары Болдак-Яноўскай.
Кажа Яанна Троц:
– Гэта натхненне жыццём святой Ксеніі Пецярбургскай. Гэта будзе новы спектакль тэатра “Чрэва” ў маім выкананні. Гэта манадрама на аснове тэксту Тамары Болдак-Яноўскай і перакладзе на дыялект, на якім яна вырасла.
Музыку да новага спектакля Яанны Троц “Ксэня” напісаў Ягор Забелаў. Прэм’ера спектаклю адбудзецца 27 верасня ў камеральнай зале Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. На рэалізацыю спектакля акцёрка атрымала стыпендыю ад прэзідэнта Беластока.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота szczyty.org