Новыя драўляныя скульптуры – у Дубяжыне на Бельшчыне



Чарговая беларуская скульптура ў Дубяжыне (што на Бельшсчыне). Перад адным з апусцелых дамоў вёскі паўстае разьба, якая нагадвае пра тутэйшае мінулае. Аўтарам ідэі з’яўляецца заснавальнік Музея малай бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік.

Больш пра выгляд і канцэпцыю расказаў нашаму радыё галоўны выканаўца разьбы, скульптар з Кобрыня Уладзімір Чыквін:

– Гэта выява юнака, які з кнігай стаіць, ён паходзіць з гэтай вёскі, з гэтага дому. Вось тут такі імправізаваны плот, на якім будуць выразаны народныя прымаўкі,  яны паходзяць з гэтай вёскі. Вельмі цікавыя, смешныя і пазнавальныя. А далей будзе завяршаць кампазіцыю каплічка з выявай святога Іллі, ён як раз патрон гэтай вёскі.

Раней у Дубяжыне з’явілася скульптура, прысвечаная бежанству 1915 года.

CIMG4305

CIMG4306

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара