Выяўлены новыя інфікаваныя на Падляшшы
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра 12 новыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі.
Хворыя выяўлены ў Беластоцкім, Семятыцкім, Бельскім, Ломжынскім паветах, а таксама ў Беластоку і Ломжы.
Стан усіх асоб добры. Усяго на Падляшшы 59 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя