Новыя поспехі Бельскага белліцэя
Вучаніца ІІІ выпускнога класа ліцэя Адрыяна Себесевіч стала лаўрэаткай ІІ выпуску Алімпіяды ведаў пра СМІ. Як узнагароду яна атрымала магчымасць паступіць на факультэт журналістыкі ва ўніверсітэт – без экзаменаў.
Кажа Адрыянна Себесевіч:
– Я марыла атрымаць залікоўку і вельмі цешуся, што гэта здзейснілася, змагупаступіць на факультэт, які хацела. Я хацела б працаваць на радыё.
“У сучасным свеце СМІ адыгрываюць ролю ІV улады ды існуюць у жыцці кожнага чалавека”, – дадае Адрыяна Себясевіч.
Агулам удзел у ІІ Алімпіядзе ведаў пра СМІ, якая прайшла 18-19 сакавіка, прыняло ўдзел 147 ліцэістаў з цэлай Польшчы.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя