Новыя выбарчыя акругі ў Падляшскім ваяводстве
Новы падзел больш карысны для беларусаў, якія кампактна пражываюць ва ўсходняй частцы ваяводства. Супраць такой прапановы ад пачатку былі дэпутаты „Права і Справядлівасці”, што не здзіўляе Яна Сычэўскага, старшыню Беларускага грамадска-культурнага таварыства і ваяводскага дэпутата, які задаволены вынікамі галасавання:
– Больш-менш задавальняючыя, але не цалкам, таму што ў нейкай ступені факт, што там ёсць павет Высокамазавецкі, і гэта паўплывае на тое, што шансы прадстаўнікоў-беларусаў паменшацца. Гэта прыхільнікі PIS, а PIS нішчыў меншасныя справы.
Дэпутаты „Грамадзянскай Платформы”, якую прадстаўляе таксамка падляшскі маршалак ваяводства Яраслаў Дважанскі, падтрымалі прапанову, разумеючы што няма лепшага выхаду.
– Мой вопыт мне падказваў, што я павінен быў выйсці з такой ініцыятывай, каб даць магчымасць дэпутатам прыняць рашэнне ў гэтай справе. Праект быў абмеркаваны з выбарчым камісарам. Думаю, што ён адпавядае зменам, прынятым у выбарчы Кодэкс, і нашым выбарчым правам.
Тым не менш дэпутаты „Права і Справядлівасці” збіраюцца звярнуцца да адпаведных органаў, кажа Марэк Камароўскі.
– Нацыянальныя меншасці сёння прадстаўлены ў Сейміку. Напэўна звярнемся да выбарчага камісара, як і да ваеводы, каб быў праведзены аналіз прынятых зменаў у адпаведнасці з пэўнымі законамі і пастановамі.
Супраць быў такасама кааліцыйны ПСЛ, але на сесіі не з’явіліся Мікалай Яноўскі і Валянцін Карыцкі з гэтай партыі, што і дазволіла прыняць прапанову Маршалка наконт выбарчых акругаў.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя