Новыя выпадкі заражэння каронавірусам на Падляшшы (абноўлена)



Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра восем чарговых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны лабараторна.

Гэта дзяўчына-падлетак, старэйшы мужчына і пажылая жанчына з Беластока. Два маладыя мужчыны, маладая жанчына і жанчына, мужчына з Ломжынскага павета, мужчына і жанчына з Сямятыцкага павету, а таксама маладая жанчына з Сувальскага павету. Усе гэтыя асобы ў добрым стане і знаходзяцца ў ізаляцыі. Асобы, якія з імі кантактавалі, знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам. На Падляшшы 47 пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19.

Паводле radio.bialystok.pl

Фота stock.adobe.com