Новыя выпадкі заражэння каронавірусам на Падляшшы
Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра яшчэ два выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаныя станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.
Каронавірус выявілі ў пажылых мужчыны і жанчыны з Беластока, яны знаходзяцца на хатняй ізаляцыі. Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам. Усяго ў Падляшскім ваяводстве маецца 367 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя