Новыя выпадкі заражэння каронавірусам на Падляшшы
Падляшскае ваяводства і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра яшчэ два выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаныя станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Гэта пажылая жанчына і мужчына сярэдняга ўзросту з Гайнаўскага павета, якія знаходзяцца на хатняй ізаляцыі. Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам.
Усяго на Падляшшы 391 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя
