Нядзельная школка беларускіх традыцый запрашае
У нядзелю, 1 мая, дзетак разам з бацькамі запрашаюць далучыцца да заняткаў у Нядзельнай школе беларускіх традыцый. Гэта цыкл сустрэч, прысвечаны старадаўняму святу Купалле, дзеці развучваюць традыцыйныя песні і танцы.

Пасля заняткаў усіх дзяцей чакае смачная піца ў тэатральнай кавярні “Лялькі”, а потым шпацыр у парку.
Заняткі пачнуцца аб 11-ай гадзіне па адрасе: Św. Rocha 3, sala 206.
