„Няма немагчымых спраў”



У Беластоку прайшла прэзентацыя кніжкі „Няма немагчымых спраў” Ірэны Вішнеўскай.

Апрача аўтаркі, на сустрэчы быў галоўны рабін у Польшчы Міхаэль Шудрых. Кніжка – гэта вялікае інтэрв’ю з рабінам, які быў адным са стваральнікаў габрэйскага адраджэння ў Польшчы, кажа аўтарка Ірэна Вішнеўская.

Мяне цікавіць сучасная габрэйская гісторыя, тое, што адбывалася пасля 1989 года. Мне падаецца, што размова з Міхаэлем Шудрыхам, які з’яўляецца такім аўтарам габрэйскага адраджэння ў Польшчы, вырашыць, упарадкуе шмат спраў, пра якія мы не ведаем ці неўзабаве можам забыць. Габрэйская культура – ці яна будзе перададзена праз рэлігію, ці праз паэзію нават, ці праз спеў – была крыху забытай.

Ірэна Вішнеўская з’яўляецца таксама аўтаркай кніжкі „Мы, габрэі з Польшчы”.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі