Нямецкі пашпарт беларускай лацінкай
У гады Першай сусветнай вайны большасць жыхароў Усходняй Беласточчыны была вымушана выехаць у бежанства. Такі ж лёс напаткаў і вёску Канюкі (што ў Заблудаўскай гміне), адкуль у 1915 годзе ў Расею выехалі амаль усе жыхары.
Адзін з жыхароў вёскі Канюкі Лявон Наўмюк у час той вайны атрымаў ад нямецкіх уладаў пашпарт – у якім тэкст па-нямецку быў прадубляваны беларускай лацінкай.
Больш пра тыя падзеі ў гісторыі сям’і Наўмюкоў, ды вёскі Канюкі, у выпуску перадачы „Краязнаўчыя кропкі”, якая неўзабаве з’явіцца на нашым сайце.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара