Офіс Ціханоўскай арганізаваў у Еўрапарламенце канферэнцыю Каліноўскага
Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з Цэнтрам «Еўрапейскі дыялог» арганізаваў у Еўрапарламенце канферэнцыю Каліноўскага. На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца перспектывы еўраінтэграцыі Беларусі, праблема беларускіх палітвязняў і пагрозы незалежнасці з боку Расеі.
У панэльных дыскусіях бяруць удзел прадстаўнікі Офісу, Аб’яднанага пераходнага кабінета, беларускіх палітычных, грамадскіх і праваабарончых ініцыятываў, а таксама дэпутаты Еўрапарламента.
Нагадаем, сёння Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце, дзе заявіла, што Расея вядзе «ціхую вайну» супраць Беларусі, каб ператварыць яе ў сваю калонію. Паводле яе слоў, беларусы бачаць сваю будучыню ў Еўропе, яна заклікала падтрымаць дэкларацыю беларускіх дэмакратычных сіл.