Орля ўшанавала памяць габрэяў
У мясцовай сінагозе адзначылі 73-гадавіну гібелі арлянскіх габрэяў. Мерапрыемства прымеркаванае да падзеяў 3 лістапада 1942 году, калі нацысты ліквідавалі арлянскае гета, а мясцовых габрэяў вывезлі ў канцлагер у Трэблінцы.
Удзельнікі сённяшняга мерапрыемства супольна прачыталі таксама на габрэйскіх моглках псальмы, ды імёны і прозвішчы загінуўшых. “Прыемна бачыць, што ў Орлі шануецца гісторыю”, – кажа сустаршыня Сяброў габрэйскай культуры ў Беластоку Дарыюш Шада-Бажышкоўскі:
– Няма будучыні без мінулага. Такая ёсць праўда. Мы павінны памятаць. Што тычыцца Орлі, узрушае мяне тое, што фармальна заініцыяванае ў мінулым годзе акцыя памяці, аказалася зернем, якое трапіла на ўрадлівую глебу. І памяць не знікае. Узрушае мяне тое, што робіць Таварыства сяброў Арлянскай зямлі. Узрушае, што робяць выдатныя настаўнікі арлянскай школы. І моладзь, якая шмат робіць, каб мінуўшчына, не перашкаджана, а дапамагала думаць аб будучыні.
У час ушанавання памяці гібелі орлянскіх габрэяў у сінагозе выступіў таксама музычны гурт Młoda Folkrew, а ў Комплексе школ у Орлі паказалі фільм Юркі Каліны „Курапаткі паляцелі”.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.