На „Арлянскія сустрэчы” завітала беларуская „Бяседа” (абноўлена)
Калектыў “Бяседа” з Менску адкрыў Беларускі народны фэст “Арлянскія сустрэчы” ў Орлі, што на Падляшшы. Кажа Таццяна Лазоўская, салістка калектыва народнай музыкі “Бяседа”:
– Тут шмат беларусаў. Мы прыязджаем сюды цягам многіх гадоў. І едзем ужо на Беласточчыну з адкрытай душой да сваіх сяброў, як на сваю Радзіму – Беларусь. Адчуваем сябе менавіта так. Нас сустракаюць вельмі гасцінна і сардэчна. Мы аб’ехалі амаль што ўвесь свет, і Беласточчына для нас – гэта сяброўка нашай Беларусі.
Пасля на сцэне паказаліся падляшскія беларускія калектывы. Адкрылася таксама фотавыстава, прысвечана гісторыі Орлі. Можна было пакаштаваць народных страў ды купіць вырабы народных майстроў. Праўда, у час мерапрыемства прайшла бура, але яна не напалохала людзей, якім дарагая беларуская культура.
[Not a valid template]
* * *
Беларускі народны фэст “Арлянскія сустрэчы” пройдзе ў мясцовасці Орля, што на Падляшшы. “Гэта традыцыйнае завяршэнне летняга перыяду ў Арлянскай гміне”, – кажа войт гміны Орля Пётр Сэльвесюк.
– Гэта адзін з найбуйнешых беларускіх фэстаў на Падляшшы, у гэтым годзе крыху зменены фармат – пачатак у суботу, а не ў нядзелю, для таго каб можна было адпачыць і пасля фэсту. Цяпер запрашаем не ў нядзелю, а ў суботу!
Выступяць беларускія калектывы з Падляшша ды калектыў “Бяседа” з Беларусі. Будуць шматлікія стэнды са стравамі ды кнігамі. Пройдзе выстава праекта “Вяртанне ў мінулае”.
“Арлянскія сустрэчы” з беларускай культурай пройдуць у цэнтры Орлі перад сінагогай. Пачатак у 15 гадзін.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя