Орлю наведаў габрэйскі „Музей на колах”
У Орлі, што на Падляшшы, у межах праекта „Музей на колах” (ПОЛІН), адкрылася адукацыйная выстава прысвечаная габрэям.
“Гэта выстава з’яўляецца прэзентацыяй таго, што ёсць у Музеі гісторыі польскіх габрэяў”, – кажа каардынатарка праекта Зося Бернацка з Музея гісторыі польскіх габрэяў ПОЛІН:
– Заўсёды, калі мы ездзім у меншыя мясцовасці, то стараемся падрыхтаваць тое, што было б асабліва цікава для лакальнай супольнасці. У нас ёсць інтэрактыўная мапа, на якой пазначаны месцы звязаныя з габрэйскай гісторыяй Орлі, сярод якіх сінагога, сінагагальны комплекс, драўляная сінагога, новыя і старыя могілкі, рынак ды інш.
Орля 84 па ліку населены пункт, які наведаў „Музей на колах”, але ўпершыню музейны павільён размясціўся побач з аўтэнтычнай сінагогай. Выстава будзе адкрыта да 19-га красавіка з 11-й да 17-й гадзіны.
19-га красавіка, а 16-й у сінагозе пройдзе паказ фільмаў Школьнага рэгіянальнага кола, а тэатральны гурток з мясцовага Гміннага асяродка культуры пакажа спектакль пад назвай “1942”.
21-23 красавіка „Музей на колах” спыніцца ў Бельску Падляшскім, дзе ў гэты час будуць праходзіць Дні габрэйскй культуры.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя