OWOP зладзіў сустрэчу-кансультацыю беларускіх мігрантаў з польскім юрыстам



Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый (OWOP) у Беластоку правёў чарговую сустрэчу мігрантаў з Беларусі са спецыялістам у вобласці працы і легалізацыі.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-12-13_volha_siamashka_bel_astrouska_foty-1-1024x576.jpg

Гэтым разам на пытанні адказвала польскі юрыст Эдзіта Васілюк-Астроўска:

Мне здаецца, што найважнейшыя пытанні, якія найчасцей задаюць, гэта датычныя легалізацыі прыбывання ў Польшчы. Чарговым пытаннем, якое з’яўляецца вельмі важным, што могуць рабіць маючы дазвол на легальнае прыбыванне, ці могуць займацца камерцыйнай дзейнасцю, як могуць гэта аформіць. Гэта два галоўныя, ключавыя пытанні, якія вельмі часта гучаць, яны напэўна найважнейшыя.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-12-13_volha_siamashka_bel_astrouska_foty-3-1024x576.jpg

Падчас сустрэчы беларускіх мігрантаў з польскім юрыстам прысутныя атрымалі адказы на пытанні, звязаныя з прыездам замежнікаў у Польшчу і фармальнасцямі афармлення. Таксама была прадстаўлена асноўная інфармацыя пра законы і ўмовы, якія прымяняюцца да статусу кожнай асобы, якая працуе ў Польшчы і не мае польскага грамадзянства.

Беларускае Радыё Рацыя