Па беларускіх мясцінах Беластока



Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА”, зладзіла шпацыр у межах дыскусійнага клубу „Пагаворым пра”. 

Экскурсія прайшла па мясцінах, якія звязаныя з беларускай гісторыя і культурай.

Гаворыць аўтар праекту „Беларускі Беласток” Аляксей Трубкін:

– Першае месца, гэта месца, дзе знаходзіўся Кааператыў выдавецкага-асветніцкага таварыства “Сяўба”. А зараз мы з вамі знаходзімся побач з кафедральным касцёлам, менавіта тут на адным з вітражоў прадстаўлена выява Полацкага Сафійскага сабора і святога Язафата Кунцэвіча. Ён з’яўляецца святым у каталіцкай і грэка-каталіцкай цэрквах.

Гідамі экскурсіі былі Аляксей Трубкін, які стварыў віртуальную мапу беларускіх месцаў Беластока, а таксама Лукаш Леанюк, які са „Звязам Шчыты” плануе выдаць папяровы варыянт гэтай мапы на беларускай, польскай і ангельскай мовах.

Падобныя экскурсіі будуць праводзіцца і надалей.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя