Па чыгуначнай трасе Гайнаўка – Леўкі зноў паедуць цягнікі



Пасля 25 гадоў перапынку па чыгуначнай трасе Гайнаўка – Леўкі зноў паедуць цягнікі. Кампанія Польскія чыгуначныя лініі завяршае рамонтныя працы на гэтай трасе.

За 80 мільёнаў злотых выканаўца пабудаваў 27 кіламетраў новых рэек, адрамантаваў прыпынкі, масты і чыгуначныя пераезды. Створаны будзе таксама зусім новы прыпынак, кажа Кароль Якубоўскі з кампаніі Польскія чыгуначныя лініі.

У дадатак жыхары змогуць карыстацца новым прыпынкам, які з’явіцца ў Міклашах. Прыпынкі Леўкі, Арлянка, Мора, Старое Беразова і Хытра, а таксама станцыя Гайнаўка, будуць прыстасаваныя да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Першыя таварныя цягнікі паедуць трасай Бельск Падялшскі –Гайнаўка ўжо ў пры канцы гэтага месяца. На пасажырскія склады трэба будзе пачакаць да сярэдзіны наступнага года. Пасля завяршэння рамонту, дарога чыгункай з Бельска Падялшскага да Гайнаўкі зойме 25-ці хвілін. Пасажырскія цягнікі паедуць тут з хуткасцю 100 кіламетраў у гадзіну.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток