Па мясцінах памяці



28 жніўня пройдзе чарговая паездка сябраў Беларускага гістарычнага таварыства па месцах памяці, звязаных з трагічнай паваеннай гісторыяй беларусаў Беласточчыны. Сябры таварыства, а таксама Фонд Kamunikat.org распачалі рэгістрацыю помнікаў, звязаных між іншым з так званым „крывавым рэйдам Бурага”. У планах правесці рэгістрацыю і аднаўленне помнікаў ды ўсталяванне шыльдаў, кажа адзін з удзельнікаў праекту археолаг, прафесар унівэрсітэту ў Беластоку Мацей Карчэўскі:

– Калі наша пакаленне гэтага не зробіць, то наступнае пакаленне будзе мець больш клопату. Бо знікнуць гэтыя месцы і сатрэцца гэта з чалавечай памяці. Трэба зрабіць гэта зараз.

Першая паездка сябраў Беларускага гістарычнага таварыства па месцах памяці адбылася 13 жніўня. Тады наведалі Лозіцы, Залешаны, Вілюкі і Вітава.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя